Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі байкера, асуджанага ў 2021 годзе за бойку зь міліцыянтамі каля менскага ГЦ «Эўропа»


Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота
Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота

Байкера Андрэя Іванюшына вызвалілі з калёніі сёлета ў ліпені. Аднак днямі яго зноў затрымалі, пасьля чаго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.

Сілавікі затрымалі байкера Андрэя Іванюшына, асуджанага ў 2021 годзе за бойку зь міліцыянтамі каля гандлёвага цэнтру «Эўропа» ў Менску. Байкер цяпер на Акрэсьціна, паведаміла «Медыязоне» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

У лютым 2021 года суд у Менску пакараў Іванюшына 2,5 гадамі калёніі, а двух яго прыяцеляў — 3 гадамі калёніі па артыкуле аб гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (артыкул 364 КК).

Іванюшын вызваліўся з калёніі сёлета ў ліпені.

У верасьні 2020 году каля гандлёвага цэнтру «Эўропа» людзі ў цывільным адзеньні сталі затрымліваць аднаго з байкераў, астатнія пачалі яго абараняць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG