Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка Францыі: Выбух у шпіталі ў Газе — вынік няўдалага запуску палестынскай ракеты


Шпіталь Аль-Ахлі
Шпіталь Аль-Ахлі

Выбух у бальніцы ў Газе ня быў наступствам ізраільскага ракетнага ўдару, а, верагодна, быў выкліканы няўдалым запускам палестынскай ракеты, паведаміла Дырэкцыя вайсковай выведкі Францыі (DRM).

«Няма нічога, што дазволіла б нам сьцьвярджаць, што гэта ізраільскі ўдар. Найбольш верагодным сцэнаром ёсьць выпадак пры запуску палестынскай ракеты», — лічыць DRM.

Паводле ацэнкі францускай выведкі, вырва ад выбуху замалая для сьледу ізраільскай ракеты.

«Найбольш верагоднай гіпотэзай ёсьць палестынская ракета, якая выбухнула з ладункам каля 5 кіляграмаў», — заявіў прадстаўнік DRM журналістам, адзначыўшы, што палестынскія групоўкі маюць малакалібэрныя ракеты з такім ладункам.

DRM выключыла іншыя варыянты, у тым ліку працу ізраільскай сыстэмы СПА «Жалезны купал» або перахопленую ракету.

Дырэкцыя вайсковай выведкі Францыі звычайна не публікуе падобную інфармацыю, але на ўказаньне прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона вырашыла апублікаваць свае высновы, улічваючы супрацьлеглыя вэрсіі наконт таго, хто адказны за выбух.

Палестынскія ўлады сьцьвярджаюць, што ў выніку выбуху ў шпіталі Аль-Ахлі загінуў 471 чалавек. Міністэрства аховы здароўя сэктару Газа ўсклала адказнасьць на Ізраіль, а паводле вэрсіі Ізраілю, прычынай выбуху быў няўдалы запуск ракеты баевікамі ХАМАС.

У несакрэтнай частцы дакладу амэрыканскай выведкі, зь якім азнаёмілася агенцтва Reuters, робіцца выснова, што Ізраіль не нясе адказнасьці за выбух. Колькасьць загінулых падчас выбуху ацэньваецца ў 100-300 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG