Абедзбве яны, акрамя ізраільскага грамадзянства, маюць таксама і амэрыканскае. Паведамляецца, што пасярэднікам у перамовах аб іх вызваленьні выступаў Катар.
Офіс прэм’ер-міністра Ізраіля афіцыйна пацьвердзіў вызваленьне Раанан. Ізраільскія СМІ паведамляюць, што іх перадалі ўладам Эгіпту празь мяжу з паласой Газа. Біньямін Нетаньягу заявіў, што былых закладніц вязуць на вайсковую базу ў цэнтральнай частцы Ізраіля, дзе яны змогуць узьяднацца са сваякамі. Маці і дачка ў пачатку месяца прыехалі на сямейнае сьвята ў кібуц Нахаль Оз на поўдні Ізраіля, дзе 7 кастрычніка іх выкралі баевікі ХАМАС.
Таксама сьцьвярджаецца, што жанчын вызвалілі «паводле гуманітарных прычынаў» без усялякіх умоў.
Паводле апошніх зьвестак, ХАМАС захапіў у закладнікі больш за 200 чалавек, у іх ліку больш за 20 дзяцей, самаму малодшаму зь іх 9 месяцаў. Ахвярамі нападаў экстрэмістаў у Ізраілі з 7 кастрычніка сталі больш за 1400 чалавек.
У паласе Газа, па дадзеных падкантрольных ХАМАС афіцыйных асобаў, больш за 4 тысячы чалавек загінулі з 7 кастрычніка падчас узброенага супрацьстаяньня.