Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 10 кастрычніка: асудзілі майстра менскага мэтро


ГУБАЗіК падчас разгону дэманстрацыяў у Менску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота
ГУБАЗіК падчас разгону дэманстрацыяў у Менску ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Асудзілі майстра менскага мэтро

Праваабаронцам стала вядома, што палітзьняволенага майстра мэтрапалітэну Дзьмітрыя Лянкевіча асудзілі на два з паловай гады абмежаваньня волі без накіраваньня ўва ўстанову адкрытага тыпу, так званай «хатняй хіміі».

Такое рашэньне ў судзе Маскоўскага раёну Менску 8 жніўня 2023 году агучыла судзьдзя Лідзія Целіца. Яна прызнала Лянкевіча вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у Маршы. Ён прызнаў віну. Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суду.

Вядома, што ў 2020 годзе Лянкевіч далучаўся да страйку. 1 верасьня 2023 году ўнесены ў «сьпіс грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Вяскоўца з Докшыцкага раёну арыштавалі на 10 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі «захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў «рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша «Вясна».

Старшыня Докшыцкага суду Вячаслаў Елісеенка прызначыў вяскоўцу 10 дзён арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Суд адбыўся 11 верасня, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG