Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 У 2023 годзе зь беларускага санаторыя ў Друскеніках звольнілі 200 супрацоўнікаў


Санаторый «Беларусь» у Друскеніках, архіўнае фота
Санаторый «Беларусь» у Друскеніках, архіўнае фота

Санаторый Belorus у Друскеніках (Літва) у 2023 годзе прыняў «некалькі заездаў» беларускіх грамадзян, паведаміў галоўны доктар установы Ільля Епіфанаў 8 кастрычніка ў эфіры тэлеканала СТВ.

Паводле яго, за апошнія два гады з аздараўленчай установы звольнілі каля 200 супрацоўнікаў.

«Гэта вельмі значна, балюча», — сказаў ён.

У кастрычніку мінулага года санаторый анансаваў звальненьне каля 60 супрацоўнікаў, заяўлялася, што гэта чвэрць усяго пэрсанала. Епіфанаў тлумачыў скарачэньне штату зьмяншэньнем колькасьці пацыентаў зь Беларусі з прычыны фактычнага спыненьня выдачы літоўскіх візаў пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны.

Міністэрства замежных спраў Літвы прапаноўвала ўзгадняць сьпісы людзей, якія прыяжджаюць у санаторый, з офісам дэмакратычнага лідэра Сьвятланы Ціханоўскай.

«Мы прапануем санаторыю Belorus зьвяртацца ў офіс Ціханоўскай, прадстаўляць яму сьпіс грамадзян Беларусі, якія маюць намер прыехаць на лячэньне, і атрымліваць яго дазвол на прыезд гэтых людзей. Пасьля атрыманьня ўхваленьня офісу Ціханоўскай і рэкамэндацый МЗС гатовыя разгледзець пытаньне выдачы візаў», — заявілі ў ведамстве. Аб рэалізацыі гэтай ідэі не паведамлялася.

Да 2020 года Belorus належаў Галоўнаму гаспадарчаму Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта. У 2020 годзе праз санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Кіраўніцтва былі заблякаваныя рахункі санаторыя.

Аздараўленчая ўстанова аднавіла працу толькі пасьля таго, як Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі пакінуў уключаны ў санкцыйны спас Віктар Шэйман. У сярэдзіне чэрвеня 2021 года ўрад Беларусі зьмяніў заснавальніка санаторыя, перадаўшы яго ў распараджэньне Рэспубліканскага цэнтру аздараўленьня і санаторна-курортнага лячэньня насельніцтва.

16 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся закрыты працэс над былым галоўным доктарам санаторыяў Belorus і «Беларусь» (Сочы) Андрэем Кобелем. Яго абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Літвы паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Аб затрыманьні Кобеля КДБ паведаміў у сьнежні 2022 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG