Адкліканьне рэйтынгаў тлумачыцца адсутнасьцю дастатковага ўдзелу Беларусі ў рэйтынгавым працэсе, а таксама адсутнасьцю іншых крыніц для адэкватнай праверкі ключавых крэдытных фактараў, уключаючы падаткова-бюджэтную палітыку і палітыку кіраваньня доўгам, што абмяжоўвае здольнасьць Fitch Ratings правяраць фактычныя элемэнты, неабходныя для вызначэньня рэйтынгу.
Раней іншае буйное рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings прыпыніла дзеяньне рэйтынгаў Беларусі, таксама патлумачыўшы сваё рашэньне недахопам інфармацыі.
Летась абодва агенцтвы панізілі рэйтынг Беларусі да абмежаванага дэфолту пасьля таго, як беларускі ўрад прыняў рашэньне рабіць выплаты па эўрааблігацыях у беларускіх рублях.