Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Родным палітвязьня Анджэя Пачобута ўручылі мэдаль для яго


Анджэй Пачобут, каляж
Анджэй Пачобут, каляж

Замест зьняволенага журналіста мэдаль «75-годзьдзя місіі Яна Карскага» атрымліваў ягоны брат Станіслаў. Цырымонія прайшла ў Любліне.

«Я не адчуваю сябе вартым атрымліваць гэты мэдаль, у мяне ўвесь час думкі, што Анджэй атрымаў бы яго лепш. Я не зраблю гэта так добра, як ён...» — сказаў Станіслаў падчас цырымоніі.

Станіслаў Пачобут нагадаў, што ў Беларусі цяпер больш за 1400 прызнаных палітзьняволеных і яшчэ пра тысячы шырокай грамадзкасьці невядома.

Ян Карскі — удзельнік польскага руху супраціву, праведнік сьвету. У гонар 75-годзьдзя місіі Яна Карскага Таварыства Яна Карскага ў Нью-Ёрку адчаканіла трыццаць мэдалёў «75-годзьдзе місіі Яна Карскага». Першы мэдаль быў уручаны ў Ватыкане папу Рымскаму Францішку. У сьпіс узнагароджаных увайшлі таксама прэзыдэнты краін, грамадзянінам якіх быў Ян Карскі, — гэта Польшча, ЗША і Ізраіль.

Анджэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 году ў Горадні. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га яго абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце». У 2023-м вынесьлі прысуд — 8 гадоў калёніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязьня перавялі ў наваполацкую калёнію № 1.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG