Трансьляцыю запуску, якая вялася на Youtube-канале Індыйскай арганізацыі касьмічных дасьледаваньняў, паглядзелі ўжо больш за 5 мільёнаў чалавек.
Пункт прыначэньня касьмічнага апарата знаходзіцца на адлегласьці 1,5 мільёна кілямэтраў ад Зямлі, шлях зойме каля чатырох месяцаў. У задачу апарата ўваходзіць назіраньне за вонкавымі пластамі Сонца, а таксама вывучэньне фактараў, якія ўплываюць на касьмічнае надвор'е.
23 жніўня Індыя стала першай краінай, якой удалося пасадзіць свой апарат на паўднёвым полюсе Месяца. Палёт да Месяца доўжыўся амаль тры тыдні. Месяцаход і пасадачны модуль павінны прапрацаваць на спадарожніку Зямлі адзін месяцавы дзень – 14,5 зямных сутак. Яны будуць вывучаць сэйсьмічную актыўнасьць, грунт і экзасфэру.