Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 1 верасьня: пэдагога Лівянта і ягоную сям'ю дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў


Сілавікі ў Горадні
Сілавікі ў Горадні

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Горадні затрымалі намесьніка дырэктара крамы тэхнікі «Кліматмайстар» за рэгістрацыю ў пляне «Перамога». Відэа з затрыманьнем мужчыны зьявілася на адным з неафіцыйных тэлеграм-каналаў сілавікоў, піша Zerkalo.

У роліку пяць сілавікоў у поўным рыштунку заходзяць у кабінэт, дзе працуе гарадзенец, выцягваюць яго з-за стала і ўкладваюць на падлогу на вачах у калег.

У прымусовым відэа мужчына на беларускай мове кажа, што працуе намесьнікам дырэктара ТАА «Кліматмайстар» — кампанія займаецца пастаўкай у Беларусь сыстэм вэнтыляцыі, кандыцыянэраў і кліматычнай тэхнікі.

Затрыманы расказаў, што зарэгістраваўся ў боце пляну «Перамога», «каб паглядзець, што ён зь сябе ўяўляе». Ён нібыта атрымаў паведамленьне з патрабаваньнем зьвязацца зь нейкім акаўнтам для атрыманьня заданьня, але не зрабіў гэтага, бо ніякіх заданьняў выконваць не зьбіраўся.

Як паведамляе «Медиазона» з спасылкай на сацсеткі, мужчыну завуць Аляксандар Клімец. Дзе ён цяпер знаходзіцца, у якім статусе і паводле якога артыкулу яго затрымалі, невядома.

Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматоляга аштрафавалі на 1100 рублёў

Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».

Судзьдзя Зінаіда Балаболава прызнала Алу Грудніцкую вінаватай у тым, што ў яе Instagram супрацоўнікі міліцыі знайшлі падпіску на старонку замежнага СМІ, прызнанага ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім. Сваёй віны ў судзе жанчына не прызнала, патлумачыўшы, што яна ня мела намеру распаўсюджваць адтуль інфармацыю.

22 жніўня жанчыну судзілі зноў і зноў аштрафавалі. Але падрабязнасьці пакуль невядомыя.

Мужа Алы, стаматоляга Аляксандра Грудніцкага, арыштавалі на 30 дзён. Іх затрымалі пры вяртаньні зь Літвы ад сына.

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 72 прозьвішчы

МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці». У ім людзі, якіх дадалі ў адпаведны сьпіс 25 жніўня і 1 верасьня. Цяпер у сьпісе 3250 чалавек.

Сярод іншых, у яго дадалі асуджаных за данаты Анастасію Петрачэнку і Кірыла Клімава, рэпэтытара і выкладчыка Яўгена Лівянта, а таксама ягоную жонку Юлію, старэйшую дачку Ганну, зяця Мікіту Драздова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG