Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія ведамствы рыхтуюцца калі не закрыць, то скараціць працу памежных пераходаў зь Беларусьсю


Літоўска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Літоўска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

У Літве абдумваюць абмежаваньне часу працы некаторых пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю. Закрыцьцё — толькі пры наяўнасьці пэўных пагроз.

Пра гэта 29 жніўня заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Літвы Віталіюс Дзьмітрыевас па выніках сустрэчы зацікаўленых ведамстваў.

«Мы дамовіліся, што для таго, каб і далей закрываць пункты пропуску або абмяжоўваць іх дзейнасьць, вызначыўшы пэўныя гадзіны, каб ПП, напрыклад, працаваў да 18.00 або 20.00, патрэбна агульная думка», — сказаў Віталіюс Дзьмітрыевас.

Так, у спэцслужбах Літвы абмяркоўваюць стварэньне працоўнай групы. Яна вызначыць выпадкі, пры якіх працу пунктаў пропуску могуць абмежаваць ці спыніць. Адпаведныя прапановы плянуюць распрацаваць на працягу некалькіх тыдняў.

Паводле Дзьмітрыева, падзеямі, за якімі наступіць абмежаваньне або спыненьне працы пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы, могуць стаць перавозка санкцыйных тавараў, павелічэньне патоку грузавога транспарту і рост аб’ёмаў кантрабанды. Што да ваенных пагроз, то рашэньне будзе прымацца сумесна зь іншымі краінамі Балтыі і Польшчай.

18 жніўня Літва закрыла два з шасьці памежных пераходаў зь Беларусьсю — «Шумск» (зь беларускага боку — «Лоша») і «Цьверач» («Відзы»).

28 жніўня па выніках сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў унутраных спраў краін Балтыі і Польшчы міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла пра намер падрыхтаваць прапанову ўраду закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Лаварышкі» (зь беларускага боку «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка»).

«На гэты момант такая прапанова ўнесеная. Яна павінна быць разгледжаная, усе працэдуры завершаныя і, відаць, пасьля разгляду і прыняцьця рашэньня гэта павінна быць зроблена ў найбліжэйшы час», — сказала Білатайце.

У выпадку закрыцьця дадатковых пунктаў працоўнымі застануцца два пераходы: «Салечнікі» (зь беларускага боку «Беняконі»), «Меднікі» (зь беларускага боку «Каменны Лог»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG