Дзесяць дзён украінцы, якім пагражала вяртаньне на тэрыторыю, падкантрольную расейскім уладам, правялі ў буфэрнай зоне, адзначае выданьне «Медиазона» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю UnMode.
Журналісты нагадваюць, што ўвосень мінулага году Расея, адыходзячы з Херсону, прымусова вывезла адтуль асуджаных, якіх потым зьмясьцілі ў расейскія калёніі. Тых, у каго пазьней скончыўся тэрмін, часта адпраўляюць у цэнтры часовага ўтрыманьня іншаземцаў.
Пяцёра грамадзян Украіны, якіх 17 жніўня не пусьцілі ў Грузію, якраз зьяўляліся такімі былымі зьняволенымі. Яшчэ адзін украінец заехаў у Расею самастойна, але быў зьмешчаны ў фільтрацыйны лягер. Усе яны, паспрабаваўшы перасекчы расейска-грузінскую мяжу, наадрэз адмаўляліся вяртацца на тэрыторыю Расеі.