Прыборы паступілі ў распараджэньне Бухарэсцкай інспэкцыі ў надзвычайных сытуацыях у чэрвені і выкарыстоўваліся ў Крэвэдыі падчас пажару, выкліканага першым выбухам.
Нягледзячы на тое, што ў першыя моманты пасьля выбуху для тушэньня пажару выкарыстоўваліся робаты, па меншай меры 26 пажарных пацярпелі ў выніку другога выбуху, які адбыўся на станцыі LPG.
Агулам на вечар суботы колькасьць пацярпелых склала ня менш за 46 чалавек. Як мінімум адзін чалавек загінуў, яшчэ двое прапалі бязь вестак, піша румынская служба Радыё Свабода.
Паводле першай інфармацыі, выбухі ў Крэвэдыі адбыліся на станцыі звадкаванага газу, якая ня мела дазволу на працу.
Першы выбух прагрымеў каля 19.00, пасьля чаго пачаўся моцны пажар. Затым быў другі выбух.
Прынамсі 3 тысячы чалавек эвакуяваныя з раёну трагедыі.