Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Сваякі зноў ня маюць зьвестак пра Паліну Шарэнду-Панасюк


Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк невядома куды перавялі з гомельскага СІЗА.

Муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда паведаміў, што пра месцазнаходжаньне ягонай зьняволенай жонкі зноў няма дакладных зьвестак.

«Дакладна ведаем толькі тое, што 21 жніўня Паліну вывезьлі з Гомельскага СІЗА № 3, але куды адправілі — не паведамляюць. Ёсьць падазрэньні, што маглі адправіць у ІЧУ Рэчыцы, але ніхто гэтага не пацьвярджае», — сказаў Андрэй Шарэнда.

6 жніўня актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк мелася выйсьці на волю пасьля адбыцьця прызначанага судом тэрміну і дадатковага году зьняволеньня, але на яе завялі новую крымінальную справу паводле 411 артыкула КК — за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год зьняволеньня.

«Справа ўжо завершаная, але Паліна яшчэ не пачала зь ёю знаёміцца. Ведаю, што віну яна не прызнае», — сказаў муж актывісткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG