Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронца Бяляцкага, палітзьняволены адвакат Віталь Брагінец адзначае 50-годзьдзе за кратамі


Віталь Брагінец
Віталь Брагінец

Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае павіншаваць палітзьняволенага адваката Віталя Брагінца з днём народзінаў.

Віталь Брагінец абараняў некаторых палітвязьняў, у тым ліку старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.

Сёлета ў студзені ў Менскім гарадзкім судзе 16 студзеня агучылі прысуд палітзьняволенаму адвакату — 8 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справу два тыдні ў закрытым рэжыме разглядала судзьдзя Алена Ананіч. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Віталь адбывае тэрмін у папраўчай калёніі № 17. 19 жніўня палітвязень адзначае 50-годдзе ў зьняволеньні.

Праваабронцы заклікаюць павіншаваць палітвязьня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводзкая, 8, Віталь Фёдаравіч Брагінец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG