Паводле дадзеных ведамства, вайскоўцы заўважылі дрон на падлёце да аэрадрома, але не змаглі зьбіць. У выніку ўзьнік пажар на стаянцы самалётаў. Адзін зь іх атрымаў пашкоджаньні. Пацярпелых няма.
Відавочцы адзначаюць, што аэрадром, атакаваны дронам, знаходзіцца ў Сольцах. Там базуецца 40-ы зводны авіяцыйны полк і стратэгічныя бамбавікі Ту-22М.
У сьнежні 2022 году Ўкраіна атакавала расейскія авіябазы стратэгічнай авіяцыі ў Энгельсе і Разанскай вобласьці. Апошнім часам дроны таксама атакуюць расейскія тэрыторыі, у тым ліку Маскву.