Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўдарыла па Чарнігаве: 7 загінулых, 129 параненых. Абвешчаная трохдзённая жалоба. ФОТАРЭПАРТАЖ

абноўлена

Наступствы расейскай атакі па Чарнігаве 19 жніўня
Наступствы расейскай атакі па Чарнігаве 19 жніўня

19 жніўня расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па цэнтры Чаргігава.

У выніку ўдару расейскай ракеты па Чарнігаве пашкоджаны будынак драматычнага тэатру.

Па стане на 14:17 вядома пра 7 загінулых, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка. Агулам, паводле яго зьвестак, па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 90 чалавек, у іх ліку 12 дзяцей. Зь іх шпіталізавалі 25 чалавек. «12-гадовую дзяўчынку тэрмінова дастаўляюць рэанімабілем у Кіеў. Дзіця ў цяжкім стане», — дадаў ён.

Пазьней колькасьць параненых павялічылася да 129 чалавек, паведаміў Кліменка каля 6 гадзіны вечара.

У Чарнігаве абвешчаная трохдзённая жалоба.

У выніку расейскага ракетнага ўдару абрынуўся дах драмтэатру, пасьля чаго там пачаўся пажар. Таксама пашкоджана шкленьне вокнаў Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай часткі Чарнігава. Пажар у краме ліквідавалі, паведамляе МУС Украіны.

«Расейская ракета трапіла проста ў цэнтар горада, у наш Чарнігаў. Плошча, палітэхніка, тэатар. Звычайная субота, якую Расея ператварыла ў дзень болю і стратаў. Ёсьць загінулыя, ёсьць параненыя. Мае спачуваньні тым, хто страціў сваіх блізкіх», — напісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Паводле Зяленскага, цяпер на месцы трагедыі працуюць ратавальнікі, праваахоўнікі і мэдыкі.

Тэлеграм-канал «Труха Украина» піша, што ў момант удару ў будынку драмтэатра, у які патрапіла ракета, праходзіла выстава вытворцаў дронаў. Праект Victory Drones раней паведамляў, што 19 жніўня ў Чарнігаве пройдзе сустрэча-прэзэнтацыя ўкраінскіх вытворцаў бесьпілётнікаў, але месца правядзеньня не ўдакладнялася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG