Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Польшчы падтрымаў прапанову ўраду аб рэфэрэндуме з пытаньнем пра плот на мяжы зь Беларусьсю


Плот на польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота
Плот на польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Сэйм Польшчы падтрымаў прапанову ўраду краіны аб правядзеньні рэфэрэндуму з пытаньнем пра плот на мяжы зь Беларусьсю адначасова з парлямэнцкімі выбарамі 15 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by.

За прапанову выказаліся 233 дэпутаты, 211 прагаласавалі супраць, а 8 устрымаліся. Для зацьвярджэньня прапановы ўраду было дастаткова 227 галасоў.

Згода Сейму яшчэ не азначае правядзеньня рэфэрэндуму. Працэдура прадугледжвае, што зараз прапанова ўраду трапіць у заканадаўчую камісію парлямэнту, якая падрыхтуе праект пастановы Сэйму аб правядзеньні рэфэрэндуму. Для яго правядзеньня Сэйм павінен прыняць гэтую пастанову большасьцю галасоў, паведамляе РАР.

На рэфэрэндум плянуюць вынесьці чатыры пытаньні. Адно зь іх тычыцца плота на мяжы: «Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю плота на мяжы Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь?». Астатнія пытаньні тычацца продажу дзяржпрадпрыемстваў, павышэньня пэнсійнага ўзросту і сумеснай эўрапейскай міграцыйнай палітыкі. З ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму выступіла кіроўная партыя «Права і справядлівасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG