«На просьбу Харкава і Чарнігава... мы выдзяляем 911, 5 млн грыўняў ($ 24,7 млн) для Харкава і 363 млн грыўняў ($ 9,8 млн) для Чарнігава на будаўніцтва вайскова-інжынэрных і фартыфікацыйных збудаваньняў», — паведаміў 15 жніўня прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль у Telegram.
- Рэжым Лукашэнкі падтрымаў поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, даўшы свае тэрыторыі і адкрыўшы межы для расейскіх войскаў, якія наступалі на Кіеў.
- Чарнігаўская вобласьць, якая мяжуе з Расеяй і Беларусьсю, была часткова акупаваная ў пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 году, але пасьля вызваленая.
- Харкаўская вобласьць Украіны ўсё яшчэ часткова акупаваная, і ў апошнія тыдні на яе тэрыторыі ідуць актыўныя баявыя дзеяньні.
- Украіна актыўна будуе абарону на сваіх межах, каб не дапусьціць паўторнага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі, захоўваючы значныя сілы на поўначы краіны.
- У 2023 годзе, пасьля спробы мецяжу ў Расеі, у Беларусь перабраліся найміты ПВК «Вагнэр». Паводле апошняй ацэнкі прадстаўніка ўкраінскай выведкі, у Беларусь прыбылі каля 6,4 тысячы вагнэраўцаў.