Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпарпамэнту ЗША: Напружанасьць паміж Польшчай і Беларусьсю не вымагае выкарыстаньня 5-га артыкулу статуту NATO


Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэт'ю Мілер
Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэт'ю Мілер

Сытуацыя вакол абвінавачаньня Польшчай Беларусі ў парушэньні паветранай прасторы вайсковымі гелікоптэрамі ня цягне за сабой ужываньне 5-га артыкулу статуту NATO.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэт’ю Мілер.

Ён сказаў, што існуе працэдура для выкарыстаньня краінамі NATO пятага артыкулу, аднак цяперашняя сытуацыя гэтага не вымагае. Амэрыканскі дыплямат таксама выказаў спадзеў, што ўсе краіны будуць з павагай ставіцца да сувэрэннай паветранай прасторы іншых дзяржаваў, і нагадаў, што стаўленьне да пытаньняў бясьпекі NATO будзе «вельмі сур'ёзным».

5-ы артыкул статуту NATO прадугледжвае калектыўны адказ альянсу ў выпадку ўзброенага нападу на адну альбо некалькі краінаў NATO.

  • Удзень 1 жніўня жыхары памежнай Белавежы паведамілі ў сацыяльных сетках, што ў паветраную прастору краіны заляцелі два беларускія гелікоптэры Мі-8 і Мі-24.
  • Пасьля першых паведамленьняў пра гэта Мінабароны Польшчы зьняпраўджвала залёт верталётаў на польскую тэрыторыю, але пазьней прызнала: два беларускія верталёты парушылі дзяржаўную мяжу на вельмі малой вышыні і заляцелі на польскую тэрыторыю ў раёне Белавежы, таму радары іх не пабачылі. У ведамстве адзначылі, што беларускі бок раней паінфармаваў Польшчу аб вучэньнях.
  • Пра інцыдэнт паінфармавалі NATO.
  • Міністэрства абароны Беларусі назвала абвінавачаньні ў парушэньні мяжы Польшчы верталётамі Мі-24 і Мі-8 беларускіх ВПС і войскаў СПА «надуманымі».
  • 1 жніўня часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Польшчы, дзе яму заявілі рашучы пратэст праз інцыдэнт зь беларускімі гелікоптэрамі, якія 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG