Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм заблякаваў сайт праекту Plan B праз 1,5 месяца пасьля яго заснаваньня


Скрыншот галоўнай старонкі сайту Plan B
Скрыншот галоўнай старонкі сайту Plan B

Пра блякаваньне сайту ў Беларусі 2 жніўня паведаміла рэдакцыя мэдыя Plan B. («Плян Б») у сацыяльных сетках.

Plan B. быў заблякаваны ў Беларусі паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі.

«Пакуль сайт не адчыняецца толькі ў сетцы МТС, але астатнія правайдэры сапраўды хутка падцягнуцца — беларуская бюракратыя можа і павольная, але вельмі мэтанакіраваная», — адзначаюць у рэдакцыі.

Мэдыя пад назвай «Плян Б» запусьціла былая рэдактарка Tut.by Вольга Лойка ў сярэдзіне чэрвеня. У ім публікуюцца артыкулы пра палітыку, эканоміку і сэнс жыцьця беларусаў па абодва бакі дзяржаўнай мяжы.

На мінулым тыдні Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла сайт і сацсеткі праекту Plan B. разам зь лягатыпам выданьня ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За час пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі заблякавалі сайты практычна ўсіх незалежных мэдыя.

  • Вольгу Лойку затрымалі ў траўні 2021 году ў межах крымінальнай справы, заведзенай супраць Tut.by за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу).
  • 17 сакавіка 2022 году яна выйшла зь СІЗА-1. Ёй зьмянілі меру стрыманьня, але абвінавачаньняў не зьнялі.
  • Вольга Лойка здолела выехаць зь Беларусі. Яе абвясьцілі ў вышук, а летась КДБ унёс яе ў «сьпіс тэрарыстаў».
  • У красавіку 2023 году прайшоў суд па «справе Tut.by» — галоўнай рэдактарцы выданьня Марыне Золатавай і генэральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прысудзілі па 12 гадоў зьняволеньня. Вядзеньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да Вольгі Лойкі, а таксама журналісткі Алены Талкачовай і юрысконсульта Кацярыны Ткачэнкі прыпынілі да іх вышуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG