Дзень у гісторыі
1097 — у «Аповесьці мінулых гадоў» упершыню згадваецца горад Пінск.
1511 — Наваградак атрымаў магдэбурскае права.
1956 — прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр абвясьціў нацыяналізацыю Суэцкага каналу.
1957 — СССР запусьціў першую шматступеневую міжкантынэнтальную балістычную ракету.
1997 — у Менску адбыўся Другі зьезд беларусаў сьвету.
У гэты дзень нарадзіліся
1856 — Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург.
1875 — Карл Густаў Юнг, швайцарскі псыхааналітык.
1875 — Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, расейскай, польскай і літоўскай мовах.
«У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты»
Максім Багдановіч, 1917 г.
1896 — Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст.
1949 — Марыя Мацюкевіч, беларуская настаўніца.
1952 — Генадзь Кулажанка, беларускі гісторык.
1965 — Зьміцер Саўка, беларускі філёляг і мовазнаўца.
У памяці
1931 — Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу ў Беларусі.
1933 — Францішак Грынкевіч, ксёндз, беларускі каталіцкі дзяяч.