Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі падчас вайны з Украінай павялічылі прызыўны ўзрост да 30 гадоў


Расейскія прызыўнікі. Архіўнае фота
Расейскія прызыўнікі. Архіўнае фота

Дзярждума Расеі ўхваліла ў фінальным трэцім чытаньні законапраект аб павышэньні прызыўнога ўзросту ў краіне да 30 гадоў з 2024 году.

За прыняцьце законапраекту прагаласавалі 328 дэпутатаў, супраць — 13. Яшчэ 27 устрымаліся.

Першапачаткова плянавалася, што падвысяць і ніжнюю мяжу прызыўнога ўзросту: з 18 да 21 году. Аднак пазьней кіраўнік камітэту Дзярждумы па абароне Андрэй Картапалаў заявіў, што камітэт вырашыў гэтага не рабіць. Зьмены ён патлумачыў тым, што праз дэмаграфічную сытуацыю ў войска прызываецца ўсё менш расейцаў.

«Для таго, каб мы не прасядалі, неабходна менавіта такая рэдакцыя», — сказаў ён.

Такім чынам, паводле законапраекту, прызываць расейцаў на вайсковую службу будуць з 18 да 30 гадоў. Закон уступіць у сілу 1 студзеня 2024 году, калі яго ўхваліць Савет Фэдэрацыі і зацьвердзіць Пуцін.

Сьпікер Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што сэнатары падтрымаюць папраўку аб павышэньні прызыўнога ўзросту.

Раней кіраўнікі двух камітэтаў Савету Фэдэрацыі — Віктар Бондараў і Андрэй Клішас — выступілі супраць захаваньня ніжняй мяжы прызыўнога ўзросту пры павышэньні верхняй. Разам з гэтым яны прапанавалі даць права паступаць на вайсковую службу з 18 гадоў па ўласным жаданьні.

У Крамлі заявілі, што «арыентуюцца на аргумэнтацыю Мінабароны Расеі». У сьнежні 2022 году кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу прапанаваў зьмяніць рамкі прызыўнога ўзросту з 18–27 гадоў да 21–30 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG