Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы паміраюць праз палітычны перасьлед. Расказваем у ВІДЭА


Праваабаронцы налічылі ўжо 6 выпадкаў сьмерці палітычных вязьняў, якія загінулі за кратамі ці ад умоваў утрыманьня ў ізалятары пачынаючы з 2020 году.

  • 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі памёр актывіст партыі БНФ зь Бярозаўкі, палітвязень Вітольд Ашурак. Яму было 50 гадоў.
  • У студзені 2022 году жыцьцё самагубствам скончыў палітвязень са Смаргоняў Дзьмітры Дудойць.
  • У траўні 2023 году ў віцебскай калёніі № 3 памёр блогер і палітзьняволены зь Пінску Мікалай Клімовіч. Яму быў 61 год.
  • 11 ліпеня 2023 году ня стала мастака і палітвязьня Алеся Пушкіна. Яго прывезьлі ў лякарню хуткай дапамогі з горадзенскай турмы. Яму было 57 гадоў.
  • Яшчэ дзьве сьмерці, як заяўляюць праваабаронцы, зьвязаныя зь нечалавечымі ўмовамі ўтрыманьня ў ізалятарах. Так, у 2021 годзе ад наступстваў COVID-19, на які вязьні захварэлі ў зьняволеньні, памерлі мянчанка Алена Амеліна і жыхар Асіповічаў Сяргей Шчацінка. Абое адбывалі пакараньне паводле палітычных артыкулаў.

Расказваем падрабязьней пра гэтыя выпадкі ў відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG