Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Заклік выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі — гэта сыгнал падтрымкі беларусаў», — дарадца Ціханоўскай


Крысьціна Рыхтэр
Крысьціна Рыхтэр

Задача дэмсілаў — заклікаць эўрапарлямэнтарыяў лабіраваць запыт да Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе (МКС) выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі, заявіла 18 ліпеня дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Крысьціна Рыхтэр, камэнтуючы адпаведны даклад камітэта Эўрапарлямэнту. 

На яе думку, «калі даклад з такім заклікам зьявіўся, далей ён становіцца парадкам дня эўрапарлямэнтарыяў».

«Публічныя выступленьні дэпутатаў Эўрапарлямэнту для нас вельмі важныя — гэта сыгнал падтрымкі беларусаў, — заявіла Рыхтэр. — Сыгнал да таго, што эўрапарлямэнтарыі разумеюць: рэжым Лукашэнкі і яго прадстаўнікі ўчыняюць злачынствы. Тым ня менш, меркаваньне дэпутатаў наўрад ці стане ключавым у рашэньні пракурора МКС выдаць ордэр на Лукашэнку».

Яна лічыць, што лабіяваньне запыту на выдачу ордэра дазволіць «перадаць сытуацыю вакол Беларусі пракурору МУС».

«Для дзяржаў гэта нічога не каштуе, а юрыдычныя наступствы зусім іншыя. Пракурор павінен будзе адрэагаваць, а яго адмову пачынаць расьсьледаваньне можна абскардзіць», — рэзюмавала Рыхтэр.

Камітэт Эўрапейскага парлямэнту па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў даклад, у якім заклікаў МКС выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненьні да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай пры прэзыдэнце РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG