У Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 1500 палітычных зьняволеных, у тым ліку юрысты, прафсаюзныя дзеячы, журналісты і праваабаронцы, пішуць аўтары дакладу.
У справаздачы ўтрымліваецца заклік вызваліць усіх неправамерна зьняволеных. Таксама ў рэзалюцыі адзначана, што больш за 300 000 беларусаў пакінулі краіну з прычыны рэпрэсій з боку ўладаў.
Чарговы раз заяўлена, што рэжым Лукашэнкі супрацоўнічае з Расеяй у розных сфэрах, што дэ-факта зрабіла Беларусь сатэлітам Расеі.
«ЭЗ таксама павінен распрацаваць агульную стратэгію захаваньня незалежнасьці Беларусі і пераходу Беларусі да дэмакратыі з удзелам міжнародных інстытутаў, АБСЭ, Рады Эўропы і G7».
Таксама аўтары дакладу Эўрапарлямэнту заклікаюць Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі за гвалтоўны вываз дзяцей з акупаваных Расеяй земляў Украіны. Раней такі ордэр выдалі на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці ў РФ Марыі Львовай-Бяловай.
Акрамя таго, у дакладзе адзначаецца ўціск нацыянальных меншасьцяў (у прыватнасьці, літоўскай і польскай) і нацыянальнай беларускай мовы рэжымам Лукашэнкі.
Справаздачу прадставяць у Эўрапарлямэнт у цэлым для зацьвярджэньня. Галасаваньне на пленарным паседжаньні заплянаванае на верасень.