Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні і Высокім у нядзелю тэмпэратура паветра паставіла новыя рэкорды


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Два тэмпэратурныя рэкорды адзначылі ў дзень 16 ліпеня на беларускіх мэтэастанцыях.

Пра гэта сьведчыць праведзены BPN параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.

Найгарачэй было ў Высокім на захадзе Берасьцейскай вобласьці, дзе паветра прагрэлася да 34,2 градуса вышэй за нуль (ранейшы лякальны максымум — 33,9 у 2021 годзе).

У Горадні тэмпэратура паднялася да 34 градусаў. Перакрыты экстрэмум, зафіксаваны ў 2001 годзе (тады было 33 градусы).

У Менску было 30,5 градуса (рэкорд — 33,3 у 2021-м).

Абсалютны максымум дня — 36,1 градуса 16 ліпеня 1994 году ў Стоўпцах.

17 ліпеня захаваецца сьпякотнае надвор'е. На паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца да 33 градусаў. У наступныя дні агулам па краіне чакаюцца дажджы і зьніжэньне тэмпэратуры.

Раней мэтэаролягі папярэджвалі пра анамальную сьпёку на поўдні Эўропы, у прыватнасьці ў Гішпаніі, Грэцыі і Італіі. Там пачаліся лясныя пажары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG