Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі засталося толькі два раёны, дзе можна наведваць лясы


Лес, ілюстрацыйнае фота
Лес, ілюстрацыйнае фота

Забароны і абмежаваньні на наведваньне лясоў дзейнічаюць у 116 раёнах Беларусі.

У двух раёнах, Буда-Кашалёўскім і Пружанскім, лясы адкрытыя, паведаміў Мінлясгас.

Поўныя забароны ўвялі ў сямі раёнах: Берасьцейскім, Камянецкім, Горадзенскім, Лідзкім, Воранаўскім, Смаргонскім і Астравецкім. У 109 раёнах дзейнічаюць абмежаваньні на наведваньне лесу.

Пры забароне нельга нават шпацыраваць па лесе і праяжджаць на машыне. Пры абмежаваньні на наведваньне можна хадзіць у лес у грыбы ці ягады, але нельга заяжджаць на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы.

Штраф можа скласьці 12 базавых велічыняў (444 рублі), калі лес не пацярпеў, і да 30 базавых (1110 рублёў), калі пачаўся пажар.

Забароны і абмежаваньні ўвялі ў апошнія дні. Яшчэ 9 ліпеня ў краіне можна было наведваць лясы ва ўсіх раёнах, аднак вяртаньне сьпякоты прымусіла ўлады зноў закрываць лясы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG