Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпянкоў: новыя атрады спэцназу МУС выкрыстоўваюць «унікальны досьвед» НКВД


Намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Карпянкоў з адным з байцоў новага падразьдзяленьня спэцназу «Буран». 14 ліпеня 2023 году
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Карпянкоў з адным з байцоў новага падразьдзяленьня спэцназу «Буран». 14 ліпеня 2023 году

Новыя падразьдзяленьні спэцназу ўнутраных войскаў МУС Беларусі выкарыстоўваюць вопыт НКВД, заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Карпянкоў.

«Мы імкнемсяся рэалізаваць той унікальны багаты досьвед які ёсьць у падразьдзяленьнях НКВД, калі яны выяўлялі дывэрсантаў, паліцаяў, калябарацыяністаў, якія хаваліся ў нашых лясах», — заявіў Карпянкоў 14 ліпеня ў Гомлі падчас праверкі баявой гатоўнасьці новага атраду спэцыяльнага прызначэньня «Буран».

Паводле Карпянкова, новыя атрады спэцназу МУС «здольныя выконваць задачу і ў цывільным адзеньні, высочваючы, і ў цяжкім абмундзіраваньні, праводзячы армейскія спэцапэрацыі».

«Такія групы [у НКВД], яны называліся чэкісцка-вайсковыя. Гэта вось менавіта ў шчыльным узаемадзеяньні з крымінальнай міліцыяй мы падрыхтуем падразьдзяленьні, якія будуць у сабе спалучаць вось гэты вопыт чэкісцка-вайсковых груп», — заявіў Карпянкоў.

  • Унутраныя войскі МУС Беларусі актыўна задзейнічалі ў падаўленьні масавых пратэстаў у 2020 годзе, іх таксама прыцягвалі да разгону вулічных акцый у ранейшыя гады.
  • Сёлета ў Берасьці, Гомлі і Менску стварылі тры новыя атрады спэцназу ўнутраных войскаў МУС Беларусі. У іх набралі кантрактнікаў з вопытам службы ў МУС сама меней 3-5 гадоў. Як казаў Мікалай Карпянкоў, атрады прызначаныя для «вядзеньня баявых дзеяньняў, барацьбы з дывэрсійна-выведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі ў асаблівы пэрыяд».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG