Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніна Польшчы асудзілі на 3 гады калёніі за «абразу Лукашэнкі»


Робэрт Тампала
Робэрт Тампала

Стала вядомае імя паляка, якога асудзілі ў Беларусі за абразу самаабвешчанага кіраўніка дзяржавы.

Мужчыну завуць Робэрт Тампала. Праваабаронцам сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці судовага працэсу ў дачыненьні да 54-гадовага паляка.

Як паведамлялася раней, яму інкрымінавалі ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады). Справу ў судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядала судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч, ужо вядомая ўдзелам у палітычна матываваных прысудах.

Грамадзяніну Польшчы прызначылі 3 гады калёніі, яго ўжо этапавалі ў наваполацкую калёнію.

Робэрт, выглядае, працаваў мэнэджарам у агульных пытаньнях у ААТ «Арыён сьвіт» (Беларусь). Гэтае адкрытае акцыянэрнае таварыства, мяркуючы па інфармацыі на ягоным сайце, займаецца вытворчасьцю кандытарскіх вырабаў.

Адрас асуджанага: ПК № 1, 211440, Наваполацак, вул. Тэхнічная, 8, Робэрт Тампала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG