Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 11 ліпеня: 2 гадамі калёніі пакаралі былога манаха за «абразу» Лукашэнкі


Суд Чыгуначнага раёну Гомля. Ілюстрацыйнае фота
Суд Чыгуначнага раёну Гомля. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі працягваюцца.

11 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Гомля (судзьдзя Ільля Сьвірыдаў) пакараў былога праваслаўнага манаха Аляксандра Тарасенку 2 гадамі пазбаўленьня волі за «абразу Лукашэнкі» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).

Аляксандар Тарасенка быў ераманахам гомельскага Сьвята-Мікольскага манастыра. Ён пакінуў сваё служэньне. Ажаніўся, мае дзіця, апошнім часам працаваў дальнабойнікам. Аляксандра затрымалі 23 сакавіка 2023 году ў часе масавых затрыманьняў супрацоўнікамі ГУБАЗіКа ў Гомлі. Яго пакаралі спачатку 14 днямі арышту, але пасьля адбыцьця тэрміну на волю ня выпусьцілі. На яго завялі крымінальную справу за «абразу» Лукашэнкі, знайшоўшы ягоны пост ці камэнтар на старонцы ў фэйсбуку.

САХР у поўным абмундзіраваньні затрымаў чатырох жыхароў Фаніпаля за ўдзел у акцыі пратэсту амаль тры гады таму

«Пакаяльнае відэа» з затрыманымі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Праваабаронцам вядома, што сярод затрыманых Аляксандар Маргун і Алег Абцэшка.

У жніўні 2022 года сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Фаніпалі. Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе на дзясяткі — шмат каго па ёй ужо асудзілі да пазбаўленьня або абмежаваньня волі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG