Разьвітаньне адбывалася ў двары ягонага дому. Пасьля труну зь целам на руках данесьлі да царквы, дзе сьвятар адслужыў разьвітальную імшу.
Паводле крыніцаў Свабоды, за ўсім назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія здымалі відэа з аўтамабіля. Пра затрыманьні нічога невядома.
Алеся Пушкіна пахавалі ў вышыванцы.
У труну таксама паклалі капялюш. Як расказваюць удзельнікі цырымоніі разьвітаньня, Алесь вельмі схуднеў, яго было цяжка пазнаць.