Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА нумар 1 гораду Менску пасьля псыхіятрычнага шпіталя, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
У палітзьняволенай, верагодна, скончылася псыхіятрычная экспэртыза, якую ёй прызначылі ўлады. Гэта ўжо 6-е этапаваньне палітзьняволенай.
«Нам нічога не вядома пра яе вынікі, таксама нам нічога не вядома пра стан здароўя Паліны», — паведаміў Андрэй Шарэнда.
Паліна раней адмовілася ад беларускага грамадзянства на знак пратэсту супраць ціску, які на яе чыняць у зьняволеньні. Іншага грамадзянства ў яе няма.