У ведамстве адзначылі, што сытуацыя з нармалізацыяй расейскіх паставак прадуктаў харчаваньня і ўгнаеньняў на сусьветныя рынкі «працягвала дэградаваць».
Таксама ў МЗС Расеі заявілі, што робяць намаганьні, каб усе судны, што ўдзельнічалі ў пагадненьні, маглі выйсьці з Чорнага мора да даты ягонага заканчэньня.
3 ліпеня газэта Financial Times са спасылкай на свае крыніцы напісала, што дзеля захаваньня збожжавага пагадненьня Эўразьвяз разглядае магчымасьць падключыць да SWIFT «дачку» «Россельхозбанка» — нягледзячы на тое, што гэты банк належыць Расеі. У аўторак МЗС Расеі назваў ідэю «заведама непрахадной», указаўшы, што на адкрыцьцё філіялу спатрэбяцца доўгія месяцы.
- У ліпені 2022 году Расея і Украіна пры ўдзеле Турэччыны і ААН падпісалі дамову аб вывазе ўкраінскага збожжа з заблякаваных пасьля пачатку расейскага ўварваньня партоў Чорнага мора. Тэрмін дзеяньня пагадненьня з таго часу некалькі разоў прадаўжаўся.
- У траўні, калі Масква пагадзілася на чарговае падаўжэньне дамовы яшчэ на 2 месяцы, да 17 ліпеня. Тады Расея запатрабавала для падоўжаньня ініцыятывы выканаць шэраг яе ўмоваў, сярод якіх перападключэньне да сыстэмы SWIFT Расейскага сельскагаспадарчага банку, узнаўленьне паставак у Расею замежнай сельскагаспадарчай тэхнікі, разблякаваньне замежных актываў расейскіх кампаній, зьвязаных з вытворчасьцю, адмена абмежаваньняў на страхаваньне і доступ у парты для расейскіх суднаў і грузаў, узнаўленьне працы аміякаправоду Тальяці — Адэса.
- У пачатку чэрвеня Ўкраіна абвінаваціла Раею ў новым прыпыненьні збожжавай ініцыятывы. У Кіеве сьцьвярджалі, што расейскі бок заблякаваў рэгістрацыю судоў ва ўсіх украінскіх партах, і назвалі гэтыя дзеяньні «грубым парушэньнем» дамоўленасьцяў.
- 23 чэрвеня ААН «настойліва» заклікала ўсе бакі збожжавай ініцыятывы зьліквідаваць усе перашкоды і забясьпечыць дзеяньне дамовы.