Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніца музэю гісторыі Менску знайшла ўнікальныя фотаплёнкі са здымкамі старой Нямігі


Фота старой вуліцы Няміга
Фота старой вуліцы Няміга

Цяпер музэй анансуе выставу раней не публікаваных здымкаў.

Музэй гісторыі горада Менск анансаваў новую выставу пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу».

Экспазыцыя прысьвечана вуліцы Нямізе і яе ваколіцам і арганізавана сумесна зь Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакумэнтаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі.

Вуліца Няміга са старой фотаплёнкі
Вуліца Няміга са старой фотаплёнкі
Вуліца Няміга са старой фотаплёнкі
Вуліца Няміга са старой фотаплёнкі

«Ідэя стварэньня гэтай выставы зьявілася дзякуючы дзіўнаму выпадку: супрацоўніца нашага музэю Яўгенія Стальмахова знайшла каля свайго пад’езду выкінутыя суседзямі фотастужкі. Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце Белпрампраект, бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваны нефармальныя будні інжынэраў. Але яшчэ больш нас зацікавілі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы», — напісаў музэй у фэйсбуку.

Адкрыцьцё выставы адбудзецца 6 ліпеня ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG