Усе самалёты прызямліліся цягам менш за адну гадзіну — з 17:50 па 18:40. Паводле зьвестак «Беларускага Гаюна», усе яны пустыя.
Іл-76 — транспартны самалёт, які прызначаны для перавозкі тэхнікі і іншых грузаў.
Паводле ацэнак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 4 000 — 4 500 вайскоўцаў ВС Расеі.
Расейскія войскі ў Беларусі, у пераважнай большасьці, знаходзяцца на палігонах «Лепельскі», «Асіповіцкі» і «Абуз-Лясноўскі». А таксама на аэрадромах «Ліда», «Мачулішчы», «Зябраўка», «Баранавічы» (на апошнім вядуцца рамонтныя працы і колькасьць расейскіх вайскоўца цяпер мінімальная) і на аэрадроме ў вёсцы Вялікі Бокаў. Падразьдзяленьні Ўзброеных сіл Расеі ў Беларусі знаходзяцца з кастрычніка 2022 года.
Паводле «Гаюна», пяць пустых Іл-76, якія прыляцелі ў «Мачулішчы», могуць зьмясьціць каля 1000 чалавек.