Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб інцыдэнце ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці з вайсковым верталётам Мі-24.
«Чальцы экіпажу верталёта атрымалі цялесныя пашкоджаньні, разбурэньняў і пацярпелых на зямлі няма», — адзначаецца ў паведамленьні.
Згодна з паведамленьнем, «цьвёрдая» пасадка верталёта адбылася ў 13:30 па мясцовым часе. Цяпер камісія вызначае прычыны здарэньня.
Прэсавая служба Міністэрства Беларусі не ўдакладняе, якім узброеным сілам належаў гэты верталёт.
У складзе Вайскова-паветраных сіл Беларусі на ўзбраеньні ёсьць некалькі такіх верталётаў, але яны дысьлякуюцца не ў Баранавіцкім раёне, а ў Мачулішчах, што пад Менскам.
Верталёт Мі-24 зьяўляецца савецкай распрацоўкай. Гэты ўдарны верталёт выпускаўся на двух заводах у Расеі – у Прыморскім краі і Растове з 1969 году. Гэтая мадэль верталётаў актыўна выкарыстоўвалася на вайне ў Аўганістане, у Чачні і цяпер ва Ўкраіне. Усяго вырабили 3500 адзінак таких верталётаў. Яны пераважна знаходзяцца на ўзбраеньні ў арміях Расеі, Беларусі і Ўкраіны.
Маніторынгавая група «Беларускі гаюн» сьцьвярджае, што Мі-24 быў расейскім.
Тэлеграм-канал «Віртуальны Брэст» апублікаваў кадры, як мяркуецца, падзеньня верталёта пад Баранавічамі.