Як паведамляе «Беларускі Гаюн», каля вёскі Сакі ў Жабінкаўскім раёне пачалі работы па інжынэрным абсталяваньні агнявых пазыцый. Гэта за 28 км ад мяжы з Польшчай і за 48 км ад мяжы з Украінай.
У працы бяруць удзел як вайскоўцы, так і цывільныя будаўнікі. Задзейнічаная, сярод іншага, цяжкая будаўнічая тэхніка.