Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Аб’яднанага кабінэту Гарбунова заклікала дасылаць Насьце Лойцы «грашовыя пераводы, вэганскія пасылкі і тэлеграмы»


Наста Лойка ў судзе
Наста Лойка ў судзе

Вырак, вынесены палітзьняволенай праваабаронцы Насьце Лойцы — 7 гадоў пазбаўленьня волі, — цынічны, заявіла прадстаўніца Абʼяднанага пераходнага кабінэта (АПК) па сацыяльных пытаньнях Вольга Гарбунова.

«Цынічна ўсё, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — Беспадстаўнасьць прысуду, які быў вынесены ва Ўсясьветны дзень уцекачоў, — Наста доўгі час займалася абаронай іх правоў. Драконаўская колькасьць гадоў у зьняволеньні. Толькі па адной гэтай лічбе можна меркаваць, які значны ўнёсак зрабіла Наста ў барацьбу за правы беларусаў і беларусак, што належаць да сацыяльна ўразьлівых груп».

Паводле слоў Гарбуновай, цяпер Лойка сама ва ўразьлівым становішчы. Праваабаронца «не спажывае ежу жывёльнага паходжаньня», але беларуская пэнітэнцыярная сыстэма «не зьбіраецца праяўляць клопат пра людзей з такімі перакананьнямі і застаецца абсалютна абыякавай да іх здароўя».

«Наста Лойка — адна з самых вядомых беларускіх праваабаронцаў. Яна сьвядома засталася ў Беларусі, каб мець магчымасьць дапамагаць. У апошнія гады працавала па праблемах рэпрэсіўнага „антыэкстрэмісцкага“ заканадаўства, абароны правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусі, нефармальнай адукацыі ў сфэры правоў чалавека», — нагадала прадстаўніца АПК.

Яна заклікала «мабілізавацца на падтрымку» Лойкі і слаць ёй «грашовыя пераводы, вэганскія пасылкі і тэлеграмы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG