Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: пад непасрэдным камандаваньнем NATO ў Эўропе больш за 40 тысяч вайскоўцаў


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Архіўнае фота
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Архіўнае фота

NATO удвая павялічыла колькасьць шматнацыянальных баявых групаў ад Балтыі да Чорнага мора.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што «праз найбольшыя за цэлае пакаленьне пагрозы эўраатлянтычнай бясьпецы» Паўночнаатлянтычны альянс (NATO) мусіў павялічыць свае сілы абароны.

«Пакуль што ў нас больш як 40 тысяч вайскоўцаў пад непасрэдным камандаваньнем NATO. Шмат іншых у стане павялічанай баявой гатоўнасьці. Усе яны забясьпечаныя значнымі паветранымі і марскімі сродкамі. І мы ўдвая павялічылі колькасьць шматнацыянальных баявых групаў ад Балтыі да Чорнага мора», — заявіў Енс Столтэнбэрг 16 чэрвеня, адкрываючы двухдзённую сустрэчу міністраў абароны краін NATO у Брусэлі.

Генэральны сакратар NATO дадаў, што на пасяджэньні 16 чэрвеня міністры падрыхтуюць праекты рашэньняў для саміту лідэраў краін альянсу ў Вільні «аб далейшым узмацненьні стрыманьня і абароны».

«Мы перагледзім нашы абноўленыя пляны абароны Эўропы, будзем рабіць захады, каб наша прамысловая база змагла задаволіць высокі попыт, і вызначым новую, больш амбітную мяжу выдаткаў у абарону — як я чакаю, прынамсі 2% ВУП», — удакладніў Енс Столтэнбэрг.

Саміт NATO адбудзецца ў Вільні 11–12 ліпеня. Прадугледжваецца, што на сустрэчы, апроч пытаньняў бясьпекі ў рэгіёне, абмяркуюць умовы ўступленьня Ўкраіны ў альянс. Як заявіў у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода прэзыдэнт Чэхіі генэрал Пэтр Павэл, Украіна можа атрымаць гарантыі, якія будуць «нечым сярэднім» паміж ранейшымі гарантыямі NATO Фінляндыі і Ізраілю.

Апроч таго, на саміце ў Вільні можа быць ухвалена рашэньне ў сувязі з плянамі Расеі разьмясьціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Папярэдне гэта абмяркуюць 16 чэрвеня, у другой палавіне дня, на пасяджэньні групы ядзернага плянаваньня. Пасяджэньне групы будзе закрытае для журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG