Праграма пройдзе як онлайн, так і офлайн.
Варшава
- 20 чэрвеня можа будзе паглядзець п’есу «Мора Хрысьціны» пра падзеі 9-14 жніўня ў беларускіх РАУСах.
- 23 чэрвеня — дакумэнтальны фільм «Беларускі працэс» пра гісторыю трох людзей, якія сталі ахвярамі катаваньняў у беларускіх турмах і цяпер імкнуцца пераадолець траўматычны досьвед, а таксама дамагаюцца суду для сваіх катаў.
- 24 і 25 чэрвеня — спэктакль Свабоднага тэатру «Пасьлядзяціінства» — гісторыі беларускіх і ўкраінскіх дзяцей, якія перажылі вымушаную эміграцыю (некаторыя нават двойчы) і ўцяклі ад вайны разам са сваімі бацькамі.
Познань
- 22 чэрвеня пройдзе майстар-кляса «Праваабарона ў дзеяньні».
Вільня
- 20 чэрвеня пройдзе квіз «PRAVO NAPRAVO», прысьвечаны праву на абарону ад катаваньняў.
- 21 чэрвеня абудзецца гукавая інсталяцыя ў Літоўскім музеі акупацыі і барацьбы за свабоду.
- На 22 чэрвеня заплянаваны пэрформанс Сяргея Шабохіна «375 0908 2334. The body you are calling is currently not available», створаны на знак пратэсту супраць рэпрэсій, дыктатуры, страху і стрэсу.
- 23 чэрвеня, у пятніцу, пакажуць тры дакумэнтальныя фільмы пра падзеі 2020 году: «Калі кветкі не маўчаць», «Што мы будзем рабіць заўтра?», «Чым я магу вам дапамагчы?». Пасьля прагляду адбудзецца сустрэча з рэжысэрам фільма «Што мы будзем рабіць заўтра?» Максімам Швэдам.
- 26 чэрвеня ў панядзелак пройдзе інтэрактыўная лекцыя пра гісторыю катаваньняў на тэрыторыі Беларусі ад праваабарончага цэнтру «Вясна».
Дэталі імпрэзаў, а таксама праграму можна паглядзець па спасылцы.