Топ-мэнэджараў «Газпрам трансгаз Беларусь» абвінавацілі ў атрыманьні хабараў у буйным і асабліва буйным памерах.
Як перадае БЕЛТА, са студзеня 2019-га па сакавік 2022 года службовыя асобы «Газпром трансгаз Беларусь», згодна з матэрыяламі справы, атрымалі больш за 208 тысяч рублёў за садзейнічаньне падчас правядзеньні конкурсных працэдур, заключэньні і выкананьні дамоваў, мантажы абсталяваньня, перадае БЕЛТА. Кіраўніка прыватнага прадпрыемства абвінавачвалі ў дачы хабару.
Намесьніка гендырэктара па вытворчасьці Андрэя Шабана пакралі на 7, 5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам 185 тысяч рублёў. Такі ж тэрмін і штраф атрымаў начальнік вытворчага аддзела аўтаматызацыі Ігар Гедрановіч.
Начальніку аддзела канкурэнтных закупак філіяла «Упраўленьне матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня і камплектацыі» Вадзіму Дзямешцы прысудзілі 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 111 тысяч рублёў.
Прадстаўніка прыватнага прадпрыемства Цімура Клюева абвінавацілі у дачы хабару ў буйным памеры з выкарыстаньнем службовых паўнамоцтваў. Яго пакаралі 2,5 гадамі «хіміі» і штрафам 111 тысяч рублёў.
У сувязі з амністыяй усім абвінавачаным скарацілі тэрмін на год.
- У траўні 2022 году стала вядома пра магчымае затрыманьне топ-мэнэджараў «Газпром трансгаз Беларусь». Адна з вэрсій, чаму маглі ўзьнікнуць пытаньні з боку сілавікоў, — зацягваньне «Газпрамам» будаўніцтва ў Менску шматфункцыянальнага цэнтру «Газпрам Цэнтар».