Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся суд над топ-мэнэджарамі беларускай дачкі «Газпрома»


Недабудаваны офіс «Газпрам Цэнтар» у Менску. Архіўнае фота
Недабудаваны офіс «Газпрам Цэнтар» у Менску. Архіўнае фота

Абвінавачанымі праходзяць чатыры чалавекі — тры прадстаўнікі кампаніі і кіраўнік прыватнай фірмы.

Суд у справе топ-мэнэджараў «Газпрам трансгаз Беларусь» пачаўся ў Менску, перадае БелТА.

Абвінавачанымі ў справе праходзяць тры былыя топ-мэнэджары «Газпрам трансгаз Беларусь»:

  • намесьнік генэральнага дырэктара па вытворчасьці Андрэй Шабан,
  • начальнік вытворчага аддзела аўтаматызацыі Ігар Гедрановіч
  • і начальнік аддзела канкурэнтных закупак філіялу «Ўпраўленьне матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня і камплектацыі» Вадзім Дзямешка.

Іх абвінавачваюць у тым, што, займаючы названыя пасады ў «Газпрам трансгаз Беларусь», з 2019-га па 2022 год атрымлівалі хабары за садзейнічаньне пры правядзеньні конкурсных працэдур, заключэньні і выкананьні дагавораў, а таксама мантажы абсталяваньня. Ім выстаўлены абвінавачаньні паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 430 (атрыманьне хабару) КК Беларусі.

Кіраўніку прыватнага прадпрыемства Цімуру Клюеву інкрымінуецца даваньне хабару (ч. 2 арт. 431 КК Беларусі) абвінавачанаму Ігару Гедрановічу за забесьпячэньне перамог у працэдурах закупак, заключэньня і выкананьня дагавораў з «Газпрам трансгаз Беларусь».

Раней пракуратура паведамляла, што на стадыі папярэдняга расьсьледаваньня на маёмасьць абвінавачаных коштам звыш 5 млн рублёў накладзены арышт, яны выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам, у памеры больш за 88 тыс. рублёў.

У траўні 2022 году стала вядома пра магчымае затрыманьне топ-мэнэджараў «Газпром трансгаз Беларусь». Адна з вэрсій, чаму маглі ўзьнікнуць пытаньні з боку сілавікоў, — зацягваньне «Газпрамам» будаўніцтва ў Менску шматфункцыянальнага цэнтру «Газпрам Цэнтар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG