Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мытнай службе Ўкраіны расказалі, як не дапусьцілі ўвозу беларускіх сродкаў барацьбы з камарамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У той жа час Дзяржаўная мытная службы Ўкраіны не паведаміла, празь якую мяжу ўкраінскае прадпрыемства спрабавала ўвезьці беларускую прадукцыю.

У Дзяржаўнай мытнай службе Ўкраіны паведамілі, што чарнігаўскае прадпрыемства спрабавала ўвезьці для продажу сродкі, зробленыя ў Беларусі для барацьбы з камарамі, пад выглядам турэцкай прадукцыі.

«Каб зьнішчыць беларускі сьлед, з кожнай пласьціны зьнялі арыгінальную заводзкую ахоўную ўпакоўку і перавозілі іх навалам у скрынях. Аднак у часе агляду мытнікі знайшлі рэшткі ўпакоўкі з маркаваньнем „ТУ BY“», — адзначаецца ў паведамленьні Дзяржаўнай мытнай службы Ўкраіны.

Такім чынам, украінскае прадпрыемства спрабавала ўвезьці ва Ўкраіну 3,3 тоны пласьцін беларускай вытворчасьці для фумігатара, на якіх арыгінальнае маркаваньне замясьцілі турэцкім.

Мытнікі склалі пратакол аб парушэньні мытных правілаў, а прадукцыю сканфіскавалі.

У той жа час Дзяржаўная мытная службы Ўкраіны не паведаміла, празь якую мяжу ўкраінскае прадпрыемства спрабавала ўвезьці беларускую прадукцыю.

Раней украінскія ўлады паведамлялі, што ўсе пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю закрытыя адразу пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. Адзін пункт, які працуе, знаходзіцца ў Валынскай вобласьці. Празь яго ажыцьцяўляецца пешаходны пераход грамадзян Украіны, якія вяртаюцца з Расеі пасьля іхнай незаконнай дэпартацыі з акупаваных украінскіх тэрыторый.

Украіна ўвяла шэраг санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў, але гандаль зь Беларусьсю, паводле ўкраінскай статыстыкі, быў спынены цягам некалькіх месяцаў пасьля расейскага ўварваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG