Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнта Бразыліі пакаралі турмой за хабарніцтва


Былы прэзыдэнт Бразіліі Фэрнанду ды Мэлу. Архіўнае фота
Былы прэзыдэнт Бразіліі Фэрнанду ды Мэлу. Архіўнае фота

Вярхоўны суд Бразыліі прысудзіў 8 гадоў і 10 месяцаў зьняволеньня Фэрнанду дзі Мэлу, які быў прэзыдэнтам краіны ў 1990–1992 гадах.

Былы прэзыдэнт Бразыліі Фэрнанду дзі Мэлу прысуджаны да 8 гадоў 10 месяцаў турмы па справе аб карупцыі. Вярхоўны суд Бразыліі прызнаў 73-гадовага экс-кіраўніка дзяржавы вінаватым у хабарніцтве і адмываньні грошай, піша DW.

Суд палічыў даказаным, што, пасьля сваёй адстаўкі з прэзыдэнцкай пасады, у 2010–2014 гадах дзі Мэлу, які зьяўляўся сябрам Сэнату, браў буйныя хабары ад энэргетычнай кампаніі BR Distribuidora, даччынай фірмы паўдзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras, у абмен на заключэньне кантрактаў. Дзі Мэлу яшчэ можа абскардзіць прысуд. Працэс зьвязаны з карупцыйныя скандалам «Lava Jato», які выбухнуў у 2014 годзе і ў якім былі замешаныя сотні палітыкаў, дзяржаўных службоўцаў і бізнэсоўцаў.

Шлях да ўлады

Фэрнанду дзі Мэлу ў 1989 годзе стаў першым прама абраным прэзыдэнтам Бразыліі пасьля падзеньня вайсковай дыктатуры. У сьнежні 1992 году на фоне скандалу вакол вымаганьня грошай на перадвыбарную кампанію і карупцыі ён пайшоў у адстаўку. У 1994 годзе суд яго апраўдаў праз адсутнасьць доказаў. Пазьней дзі Мэлу вярнуўся ў палітыку і да лютага 2023 году быў сэнатарам ад штату Алагоас. У 2015 годзе суд пачаў новае расьсьледаваньне ў дачыненьні да экс-прэзыдэнта.

Цяперашні прэзыдэнт Бразыліі Луіш Інасію Лула да Сілва адбываў турэмнае зьняволеньне праз абвінавачаньне ў карупцыі і адмываньні грошай. Пасьля 580 дзён зьняволеньня Вярхоўны суд адмяніў вырак у дачыненьні да Лула да Сілва на фармальных падставах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG