Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь больш не незалежная краіна, —кіраўнік парлямэнцкага камітэту Эстоніі


Марка Міхкэльсан
Марка Міхкэльсан

Расея ўзмацняе кантроль над Беларусьсю, зьніжаючы ўплыў Аляксандра Лукашэнкі. Такое меркаваньне выказаў старшыня камітэту па замежных справах парлямэнту Эстоніі Марка Міхкэльсан.

«Сёньня мы мусім успрымаць як факт, што Беларусь больш не зьяўляецца незалежнай краінай, — цытуе парлямэнтарыя агенцтва ERR. — Беларусь дэ-факта акупаваная Расеяй з 2020 году, калі было здушана народнае паўстаньне».

Па меры працягу вайны «на зьнішчэньне Ўкраіны» Крэмль «таксама працуе над тым, каб захапіць Беларусь», таму, лічыць Міхкэльсан, асноўная мэта перамяшчэньня на беларускую тэрыторыю кантраляванай Расеяй ядзернай зброі палягае ў тым, каб «мацней прывязаць краіну да Масквы».

«Паколькі Беларусь мае стратэгічнае значэньне выключна з прычыны свайго разьмяшчэньня, усякая вайсковая актыўнасьць Расеі там, уключаючы перамяшчэньне ядзернай зброі ў рэгіён, становіць пагрозу для нашай бясьпекі», — падкрэсьліў ён.

Міністар абароны Віктар Хрэнін і яго расейскі калега Сяргей Шайгу 25 траўня ў Менску падпісалі дакумэнты, якія вызначаюць «парадак утрыманьня расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спэцыяльным сховішчы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» (раней Пуцін паведаміў, што будаўніцтва сховішча будзе завершанае да 1 ліпеня). Пры гэтым кіраўнік расейскага вайсковага ведамства заявіў, што «кантроль над ім і рашэньне аб выкарыстаньні застаецца за Масквой».

У той жа дзень Аляксандар Лукашэнка ў кулюарах пасяджэньня Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады няўпэўнена заявіў, што перамяшчэньне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі ўжо пачалося.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што разьмяшчэньне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі «можа стаць прадметам торгу і агрэсіі з боку Расеі». Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне заклікала Эўразьвяз і ЗША ў адказ на дзеяньні па разьмяшчэньні ў Беларусі ТЯЗ «ужыць магутныя сынхранізаваныя дзеяньні».

19 траўня лідэры краінаў «Вялікай сямёркі» (Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія) на саміце ў Хірасіме (Японія) назвалі намер Расеі разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі «небясьпечным і непрымальным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG