Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ініцыятыву ўраду аб дэнансацыі дамовы зь Беларусьсю аб пэнсійным забесьпячэньні


Пасяджэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Архіўнае фота
Пасяджэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Архіўнае фота

Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасьць або выйшаў з больш як 30 двухбаковых пагадненьняў, дамоваў і мэмарандумаў.

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб дэнансацыі дамовы зь Беларусьсю аб пэнсійным забесьпячэньні, які сёлета ў красавіку ініцыяваў украінскі ўрад.

Адпаведны праект закону падтрымаў 301 дэпутат. Цяпер яго мае падпісаць прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Дамову падпісалі ў Кіеве 14 сьнежня 1995 году. Гэты дакумэнт рэгулюе пытаньне дзяржаўнага пэнсійнага забесьпячэньня грамадзян, якія стала пражывалі або пераехалі на сталае пражываньне ў краіны-падпісанты. У прыватнасьці, гаворка ішла аб налічэньні пэнсій па ўзросьце, па інваліднасьці, за выслугу гадоў і ў выпадку страты кармільца.

Дамова страціць юрыдычную моц праз шэсьць месяцаў пасьля таго дня, калі Беларусь атрымае паведамленьне Ўкраіны аб яе дэнансацыі.

Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасьць або выйшаў з больш як 30 двухбаковых пагадненьняў, дамоваў і мэмарандумаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG