Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: ад выкарыстаных Расеяй касэтных боепрыпасаў ва Ўкраіне сотні грамадзян загінулі і атрымалі раненьні


Фота снарада, які, паводле Офісу генэральнага пракурора Ўкраіны, зьяўляецца касэтным боепрыпасам. Сакавік 2022
Фота снарада, які, паводле Офісу генэральнага пракурора Ўкраіны, зьяўляецца касэтным боепрыпасам. Сакавік 2022

У справаздачы Human Rights Watch дэталёва апісваецца, як касэтныя боепрыпасы выкарыстоўваюцца ў некалькіх канфліктных зонах сьвету, у тым ліку Расеяй.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала да актывізацыі глябальных намаганьняў, каб дасягнуць мэту міжнароднай Канвэнцыі аб забароне касэтных боепрыпасаў, якія Расея неаднаразова выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны.

Як адзначаецца ў адпаведнай справаздачы арганізацыі, канвэнцыя аб касэтных боепрыпасах, ухваленая 30 траўня ў Дубліне, «праходзіць нябачанае раней выпрабаваньне».

У справаздачы дэталёва апісваецца, як касэтныя боепрыпасы выкарыстоўваюцца ў некалькіх канфліктных зонах сьвету, у тым ліку Расеяй, якая «неаднаразова» выкарыстоўвала іх пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіны, што прывяло да «сотняў ахвяр і параненых сярод цывільных і пашкоджаньняў цывільных аб’ектаў».

«Адна такая атака расейскіх касэтных боепрыпасаў на чыгуначную станцыю ў Краматорску 8 красавіка 2022 году прывяла да забойства мінімум 58 мірных жыхароў і яшчэ 100 параненых. Стыгматызацыя, створаная канвэнцыяй, прывяла да шырокага міжнароднага асуджэньня гэтых атак», — адзначаецца ў дакумэнце.

Пры гэтым HRW спасылаецца на справаздачу Вярхоўнага камісара ў чалавека ААН, сьцьвярджаючы, што ўкраінскія сілы «таксама выкарыстоўвалі касэтныя боепрыпасы ў некалькіх выпадках».

Шмат касэтных бомбаў не падрываюцца адразу ў момант выкарыстаньня, а могуць спрацаваць праз шмат гадоў, калі іх своечасова не абясшкодзіць.

Канвэнцыя аб касэтных боепрыпасах забараняе выкарыстаньне, вытворчасьць, продаж, перадачу і назапашваньне касэтных боепрыпасаў і патрабуе зьнішчыць іхныя запасы.

У HRW не знайшлі зьвестак аб новых фактах выкарыстаньня такіх боепрыпасаў або іх вытворчасьці ці продажу ў 123 краінах, якія папісалі канвэнцыю. Аднак некалькі краін, якія яе не падпісалі, працягваюць выпускаць і выкарыстоўваць іх.

Расея і Ўкраіны не зьяўляюцца падпісантамі міжнароднай канвэнцыі аб забароне касэтных боепрыпасаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG