Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вальфовіч заявіў, што ўлады не павялічваюць выдаткаў на армію, каб беларусы жылі камфортна. Але гэта няпраўда


Аляксандр Вольфавіч
Аляксандр Вольфавіч

Разьмяшчэньне расейскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — адзін з крокаў стратэгічнага стрымліваньня. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вольфавіч.

Ён згадаў пра Польшчу, дзе да 4% ВУП адводзіцца на патрэбы абароны. Паводле Вальфовіча, гэта робіцца на шкоду эканоміцы, на шкоду інтарэсам простых грамадзян. Гэта насамрэч не адпавядае фактам. Пры росьце выдаткаў на абарону, у Польшчы летась павялічыўся адначасова і ВУП — ажно на 4,9%.

«Каб астудзіць гэтыя галовы, Беларусь, вядома, можа пайсьці гэтым жа шляхам і эканоміку перанакіраваць на ваенныя патрэбы, пачаць павялічваць і разгортваць узброеныя сілы да колькасьці ваеннага часу, але гэта ляжа вялікім цяжарам на эканоміку, на дабрабыт грамадзян, насельніцтва Беларусі. Навошта гэта рабіць? Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа. Дык вось адным з элемэнтаў, скажам так, стратэгічнага стрымліваньня ў ваенным пляне, вядома, зьяўляецца тактычная ядзерная зброя», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Аднак у 2018–2022 гадах у параўнаньні з папярэднімі 5 гадамі імпарт узбраеньняў у Беларусь вырас на 55%. Пра гэта сьведчаць зьвесткі аўтарытэтнага Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньняў праблем міру (SIPRI). Доля Беларусі ў сусьветным імпарце ўзбраеньняў за 2018–2022 гады вырасла з 0,3% да 0,6%.

У базе даных SIPRI зьмяшчаецца і ацэнка вайсковых выдаткаў Беларусі ў мінулым годзе. Яны склалі летась 802,78 млн даляраў, павялічыўшыся на 7,86% у параўнаньні з 2021 годам. Выдаткі дасягнулі 1,2% ВУП, што на 0,1 працэнтных пункта больш, чым у 2021-м. Пры гэтым у Беларусі, як паведаміў Белстат, ВУП у 2022 годзе зьменшыўся на 4,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG