Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі не ўгледзела правапарушэньня ў абразе дзяржпрапагандыстамі актывіста Ільлі Міронава


Ільля Міронаў. Архіўнае фота.
Ільля Міронаў. Архіўнае фота.

Міронаў зьвяртаўся ў ведамства са скаргамі на тэлеграм-каналы «ЖС Premium», «Желтые сливы», «Азаренок. СТВ. Беларусь» і супрацоўніка газэты адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка.

Міронаў прасіў прыцягнуць іх да прадугледжанай законам адказнасьці. Адказы з міністэрства Міронаў апублікаваў у «Фэйсбуку».

20 красавіка Мукавозчык напісаў пра Міронава: «Жыў бы Ільля ў Адэсе, яму б параілі нешта кшталту «Ідзі кідайся галавой у гной».

«Міністэрства інфармацыі не вызначае рэдакцыйную палітыку СМІ, бо не дапускаецца незаконнае абмежаваньне свабоды масавай інфармацыі, якое выяўляецца, у тым ліку, ва ўмяшаньні ў сфэру прафэсійнай самастойнасьці юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, а таксама ў прымусе журналіста СМІ да распаўсюджваньня інфармацыі», — напісаў намесьнік міністра Ігар Бузоўскі, ведамства якога садзейнічала масаваму закрыцьцю і блякіроўцы недзяржаўных СМІ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года.

Ён рэкамэндаваў Міронаву зьвярнуцца да галоўнага рэдактара «СБ. Беларусь сегодня» або ў суд з пазовам аб абароне гонару і годнасьці.

«Што да публікацыі, разьмешчанай у тэлеграм-канале „СТВ. Новости Беларуси“, дастатковай інфармацыі аб разьмяшчэньні аналягічнага матэрыялу ў эфіры тэлепраграмы „Сталічнае тэлебачанне“ вамі прадстаўлена не было, у сувязі з чым правесьці праверку ў гэтай частцы не ўяўляецца магчымым», — зазначыў Бузоўскі. Пры гэтым, паводле яго слоў, гэты тэлеграм-канал не зарэгістраваны ў якасьці сеткавага выданьня і не зьяўляецца СМІ — роўна як «Желтые сливы» і «ЖС Premium». «Незалежна ад таго, хто зьяўляецца ўладальнікам згаданых у Вашым звароце тэлеграм-каналаў, да яго не можа быць прыменена мера рэагаваньня, прадугледжаная для дзейнасьці СМІ», — напісаў чыноўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG