Валянтэра Ільлю Міронава затрымалі 11 траўня: актывіст пайшоў на «прафіляктычную гутарку» ў міліцыю і не вярнуўся. Пра гэта ў Facebook напісала ягоная маці. Паводле яе, судзілі Міронава падчас абеду 12 траўня. Вынік суда — 10 дзён адміністрацыйнага арышту.
Раней Міронаў напісаў тры скаргі ў Мінінфарм на абразы ў яго адрас у прапагандысцкіх СМІ.
Да гэтага ён падаў заяву ў Сьледчы камітэт на прапагандыста Азаронка. 14 красавіка Ільля Міронаў накіраваў заяву на аўтара «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка. Пасьля напісаў яшчэ адну заяву на Азаронка — за паведамленьне, дзе той прызнаецца ў нянавісьці. А таксама падаў скаргу ў пракуратуру на супрацоўнікаў міліцыі за пагром у кватэры падчас ператрусу.